Аляксе́й Анто́навіч Януке́віч (нарадзіўся , Мінск) — намеснік старшыні Партыі БНФ.

Біяграфія У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне замежнаэканамічнай дзейнасцю».

З 1996 года - член партыі БНФ, з 1999 г. — член сойма, з 2003 г. — намеснік старшыні.

Высоўваўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы (2003 і 2007 гады), у Палату прадстаўнікоў (2004, 2008, 2016 гады).

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.

5 верасня 2009 года на XII з'ездзе партыі БНФ абраны новым старшынёй Партыі БНФ (замест Лявона Баршчэўскага). На выбарах за Янукевіча было пададзена 174, за Лявона Баршчэўскага - 144 галасы. Абіраўся на новы тэрмін на пасаду сташыні Партыі БНФ ў 2011 і 2014 гадах. У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з'ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФhttps://www.svaboda.org/a/28766124.html. Узнагароды і прэміі Люблю Беларусь (2010)

Спасылкі Профіль на праекце «Кто есть кто в Республике Беларусь»

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі