Інгер Нільсан (поўнае імя Карын Інгер Моніка Нільсан, швед. Karin Inger Monica Nilsson) — шведская акторка і спявачка, найбольш вядомая па ролі Піпі Доўгаяпанчоха (швед. Pippi Långstrump, англ. Pippi Longstocking) у тэлевізійным серыяле 1969 года.
Біяграфія Нарадзілася 4 мая 1959 года ў Чысе, адміністрацыйны цэнтр камуны Чында, Швецыя. Па нацыянальнасці Інгер Нільсан шведка. Яе маці — Карын Нільсан, бацька — Бертіль Нільсан. Інфармацыі пра яе братоў і сястёр нямаInger Nilsson Bio.
Маладосць і кар’ера
Інгер Нільсан было 10 год, калі яна знялася ў ролі Піпі тэлесерыяла 1969 года «Піпі Доўгаяпанчоха» — галоўны персанаж аднайменнай аповесці шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Да 1970 года Інгер знялася яшчэ ў двух поўнаметражных фільмах «Падарожжа з Піпі Доўгаяпанчоха» і «Піпі Доўгаяпанчоха ў паўднёвых морах». Вядомасць Нільсана стала міжнароднай, паколькі фільмы з яе ўдзелам трансляваліся ў многіх краінах свету. Пасля школы Нільсан працавала сакратаркай, але яе цікавіла акторская кар’ера, таму яна рухалася ў гэтым накірунку. Інгер Нільсан была рэквізітарам у тэатры Остгатэатэрн (швед. Östgötateatern), 4 гады іграла ў тэатры Крунуберга (швед. Kronobergs län). У 2000 годзе знялася ў нямецкім фільме «Грыпсхольм». У снежні 2005 года ў Стакгольме Інгер іграла ў п’есе па матывах рамана Стывена Кінга «Мізэры». З лета 2006 года яна іграла Еву ў серыяле «Інспектар і мора». Інгер Нільсан прызнаецца, што з-за ролі Піпі ёй было цяжка атрымліваць іншыя ролі. Таксама Нільсан выпусціла сінгл у 1978 годзе з дыска-песняй «Keep On Dancing» і рок-песняй «Youre The One For Me» — гэта не вельмі добра прадавалася, але застаецца класікай ў Швецыі.
Асабістае жыццё Інгер Нільсан не мае дзяцей і верагодна афіцыйна не была замужам. Ёй удалося захаваць сваю асабістую інфармацыю ў такой таямніцы, што нічога адносна яе мінулага ці сучаснаснага статусу нідзе не публікуецца. Інгер мае рост 5 футаў 4 цалі (162,56 см). Колер яе валасоў светла-русы, а колер вачэй сіні. Сацыяльныя медыя: Facebook, Instagram, Twitter — Інгер Нільсан не выкарыстоўвае.
Фільмаграфія 2018 Black Circle — Чорны круг (фільм жахаў) 2017 Beyond Dreams as Adria — За Межамі Мараў — Адрыя 2015 The Here After as Principal — Тут пасля — галоўная роль 2007 Der Kommissar und das Meer (25 episodes) as Pathologin Ewa — Інспектар і мора — Ева 2007 Der Kommissar und das Meer: Den du nicht siehst (Den du inte ser) as Ewa — Інспектар і мора — Ева 2000 Gripsholm as Frau Andersson — Грыпсхольм — Фраў Андэрсан 1999 Astrid Lindgrens jul as Pippi — Астрыд Лінгрэн — Піпі 1989 Kajsa Kavat — Бойкая Кайса 1970 Pippi on the Run as Pippi Långstrump — Падарожжа з Піпі Доўгаяпанчоха — Піпі 1970 Pippi in the South Seas as Pippi Långstrump — Піпі ў паўднёвых морах — Піпі 1969 Pippi Longstocking as Pippi Långstrump (13 episodes) as Pippi Långstrump — Піпі Доўгаяпанчоха — Піпі 1969 Pippi Långstrump 1 as Pippi Langstrømpe — Піпі Доўгаяпанчоха — Піпі
Спасылкі «Inger Nilsson» (англ.). The New York Times «Inger Nilsson» (in Swedish). Swedish Film Institute. Retrieved 25 January 2010 (англ.) Kingdahl, Thomas (23 December 2013). «Inger Nilsson: „Inte fått vara i fred på 45 år“». (швед.) Expressen Inger Nilsson. (фр.) Inger Nilsson. (англ.) Inger Nilsson. (англ.) Listal.com Inger Nilsson. (англ.) The Movie DB
Катэгорыя:Актрысы Швецыі