Восіп Блізнюк (12 снежня 1930 — 1 жніўня 1994) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.http://www.slounik.org/154757.html Біяграфія Восіпа Блізнюка
Біяграфія Нарадзіўся 12 снежня 1930 г. у шматдзетнай сялянскай сям'і ў в. Шаматова Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).
Вучыўся ў Смаргонскай школе, дзе далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Вядома, што Восіп Блізнюк дапамог арганізацыі знайсці бікфордавы шнуры, бо Расціслаў Лапіцкі планаваў узарваць мясцовую прапагандысцкую друкарню.
У лютым 1950 г. арыштаваны за ўдзел у падземнай антыкамуністычнай арганізацыі. Улетку таго ж году засуджаны на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах.
У 1955 г. вызвалены і вярнуўся ў Беларусь у родную вёску Шаматова.
Памёр 1 жніўня 1994 г. у роднай вёсцы, дзе і быў пахаваны.
Літаратура Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3. Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58. Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне