Стагоддзе абвяшчэння БССР — шэраг мерапрыемстваў у Беларусі і па-за яе межамі ў 2018 і 2019 гг., прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БССР. У адрозненне ад святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі святкаванне стагоддзя абвяшчэння ССРБ з’ездам беларускай кампартыі не было прывязана строга да 1 студзеня 2019 года, а ўяўляла сабой шэраг акцый і мерапрыемстваў, праведзеных з кастрычніка 2018 года па люты 2019 года.
Мерапрыемствы 25 сакавіка 2018 года левыя Беларусі запусцілі хэштэг, прысвечаны падрыхтоўцы да святкавання 100 год БССРОбъявляем о запуске акции #БССР100, посвящённой 100-летию Советской Беларуси. Присоединяйтесь! // left.by. Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін заявіў, што партыя не мае дачынення гэтага флешмобу, але будзе ўдзельнічаць у святкаванніЛевыя абвясцілі кампанію #БССР100. Калякін: «Гэта не мы, але святкаваць будзем» // Новы час.
Камуністычная партыя Беларусі прысвяціла 100-годдзю абвяшчэння БССР мерапрыемствы да 100-гадовага юбілею УЛКСМ (29 кастрычніка 2018 года), гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада 2018 года) і ўрачысты канцэрт у музеі ВАВ, прысвечаны стагоддзю кампартыі Беларусі (29 снежня 2018 года)Торжественное собрание, посвященное столетию БССР и КПБ, прошло в Минске // Сайт КПБ.
У рэгіёнах былі праведзены адкрыты дыялог «Квітней Беларусь» у музеі Чавусаў з удзелам пісьменніка М. Салаўцова і БРСМ (29 снежня 2018 года), кніжная выстава ў бібліятэцы Гомеля (8 студзеня — 8 лютага 2019 года) і адзіны дзень інфармавання ў гімназіі МсціславаПаводле агляду сацыяльных сетак па хэштэгу БССР100 100 год БССР // Блог Андрэя Берастоўскага.
Мерапрыемствы 1 студзеня 2019 года ў юбілейны дзень абвяшчэння ССРБ не праводзіліся. Пра юбілей напісалі некаторыя СМІ100 лет БССР: образование Белорусской Советской Социалистической Республики // БелТА.
Крэатыўныя праекты Сярод творчых падыходаў да свякавання стагоддзя БССР можна вылучыць каляндар на 2019 год, прысвечаны выбітным дзеячам БССР, і фільмы «БССР. Невядомая гісторыя» і «100 гадоў БССР»БССР. Неизвестная история (документальный сериал) // Left.byПраект "100 гадоў БССР (Серыя «Кузьма Кісялёў») (Серыя «Міхаіл Савіцкі») // Сайт Белтэлерадыёкампаніі.
Група гісторыкаў стварыла сайт ssrb100 з рэканструкцыяй падзеяў пачатку 1919 года, дзе інфармацыя падавалася быццам з вуснаў грамадскіх і палітычных дзеячоў таго часу ў стылі мовы сацыяльных сетак з выкарыстаннем мемаў і афармленнем пад пасты УКантакце ці TwitterССРБ100 SSRB100: появился сайт об истории первой БССР в форме ньюсфида // Наша Ніва. Сайт папаўнялі кантэнтам са студзеня па сакавік 2019 года.
Спасылкі СайтССРБ100 Фотаздымкі і скрыншоты звязанныя з мерапрыемствамі і акцыямі прысвечаннымі стагоддзю святкавання БССР
Катэгорыя:БССР Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:2019 год у Беларусі