Глеб Паўлавіч Лабадзенка (, ) — беларускі паэт, журналіст.
Біяграфія У 2004 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа. Выпускнік Беларускага калегіюму (аддзяленне філасофіі/літаратуры), Інстытута журналістыкі БДУ (2009). Працаваў у газетах «Комсомольская правда в Белоруссии» (2004—2008), «Звязда» (2009—2011).
Прэміі і ўзнагароды Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу (2003). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Петраркі (2004). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002». Уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004». Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»). Тройчы лаўрэат журналісцкай прэміі «Вольнае слова» (2008 — другое месца, 2009 — першае месца, 2010 — трэцяе месца).
Творчасць кніга паэзіі «Pager-вершы» 2005 Аўтар больш як 1100 публікацый у прэсе.
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра Катэгорыя:Актывісты супраць русіфікацыі