Сквер каля Палаца культуры вобласці — сквер у Магілёве. Размешчаны ў задняпроўскай частцы горада, у пойме Дняпра, і абмежаваны Пушкінскім праспектам, вуліцай Гагарына, будынкамі Лядовага палаца і Палаца культуры вобласці. Плошча складае 9,07 га.

Перад будынкам Палаца культуры вобласці — партэрная частка сквера з шырокай эспланадай і дэкаратыўным басейнам са скульптурнай групай (архіт. В. Занковіч).

26 лютага 2010 года Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва прапанавала прысвоіць скверу назву «Задняпроўскі сквер»Комиссия по топонимике Могилева предложила переименовать 10 скверов и парков города , аднак, гэтага так і не адбылося.

24 красавіка 2010 года ў час суботніка быў закладзены сквер Дружбы народаў, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У памяць пра гэта ўстаноўлены мемарыяльны знак.

У час рэканструкцыі 2018 года ўздоўж эспланады створаны П-падобныя ў плане падпорныя сценкі, абліцаваныя шэрым шліфаваным гранітам (арх. У. Чаховіч). У цэнтральный частцы падпорныя сценкі шырокія, з кветачніцамі і вялікімі лаўкамі-лежакамі (у тым ліку на перападах вышынь каля прыступак) з убудаваным знізу падсвятленнем. Крылы ўздоўж галоўнага фасада Палаца і Пушкінскага праспекта вузкія, з дэкаратыўным падсвятленнем унізе; лаўкі набраныя з вертыкальна пастаўленых брусоў. Рэканструявана мачта з ліхтарамі на бакавой алеі, падпорныя сценкі каля яе падножжа абліцаваныя шэрым паліраваным гранітам (Л. Уладзіміровіч). Па ўсім скверы заменена пакрыццё дарожак, высаджаны кусты і кветкі, пастаўлены новыя лаўкі і ліхтары.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:Пушкінскі праспект (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Гагарына (Магілёў)