Піфон ( — старажытнагрэчаскі вазапісец і ганчарSusan Horner. Greek Vases, Historical and Descriptive, with Some Brief Notices of Vases, працаваў у Пестуме ў сярэдзіне 4 стагоддзя да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы.

Творчасць

Лічыцца вучнем вазапісца Астэя, і хоць меў цалкам індывідуальную тэхніку, усё ж прытрымліваўся дэкаратыўных прынцыпаў свайго настаўніка, у прыватнасці выкарыстаў паліхромію.

Піфон падпісаў дзве вазы і стварыў некалькі буйных кратараў са складанымі кампазіцыямі, часта навеянымі працамі Астэя. Аднак працы Піфона адрозніваюцца яшчэ большай яркасцю колераў, у тым ліку дадатковых, і яшчэ больш частым выкарыстаннем раслінных арнаментаў. Дадаткова Піфон выкарыстоўваў белы, жоўты, чырвоны, залаціста-жоўтыя тоны.

Вядомыя работы

кілікс-кратар N 3157 (K 33) з выявай Кадма, які змагаецца з цмокам. Цяпер захоўваецца ў ЛуўрыPaestan red-figure calyx krater. кілікс: Дыяніс з тырсам, Луўр, экспанат K 364. звонападобны кратар K 238: прынясенне казла ў ахвяру, Луўр. гідрыя з выявай сатыра і жанчыны, экспануецца ў ЛуўрыHydria . скіфас з выявай танцуючай менады, Брытанскі музей, экспанат GR 1867.5-8.1171. кратар з выявай Арэста ў Дэльфах, Брытанскі музей. звонападобны кратар, падпісаны майстрам: Алкмена на пахавальным вогнішчы, Брытанскі музей Red-figured wine bowl (bell-krater), signed by the painter Python . звонападобны кратэр: сустрэча Электры і Арэста, Нацыянальны археалагічны музей Іспаніі, Мадрыд.

Літаратура

, Chefs-d’oeuvre de la céramique grecque, 1995, p. 178, Ed. de la Réunion des musées nationaux, n 78. E. Mugione, Miti della ceramica attica in Occidente, 2000, p. 60, fig. 6. L. Burn, Greek myths (London, The British Museum Press, 1990) A.D. Trendall, Red figure vases of South Ital (New York, Thames and Hudson, 1989) D. Williams, Greek vases (London, The British Museum Press, 1999) L. Burn, The British Museum book of G-1, revised edition (London, The British Museum Press, 1999)

Катэгорыя:Вазапісцы Старажытнай Грэцыі