«Тры ко́леры: Сі́ні» () — мастацкі фільм 1993 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Адна з найбольш праслаўленых карцін рэжысёра. Галоўную ролю выканала французская актрыса Жульет Бінош.
«Сіні» з’яўляецца першай часткай трылогіі «Тры колеры», другая і трэцяя часткі «Белы» і «Чырвоны» выйшлі ў 1994 годзе. Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, а дакладней свабода эмацыйная, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнніThree Colors: Blue, Bonus Features: Commentary by Anne Insdorf, A Look at «Blue».
Цэнтральнымі фігурамі ў працэсе стварэння фільма, як і ў папярэдняй працы Кеслёўскага «Падвойнае жыццё Веранікі», сталі аператар Славомір Ідзяк і кампазітар Збігнеў Прайснер. Апрача выкарыстання пазнавальных фільтраў і здымкаў плечавой камерай, Ідзяк нават указаны як суаўтар сцэнарыя разам з сябрамі Кеслёўскага Агнешкай Холанд і . Прайснер напісаў музыку да пачатку здымкаў, так што мелодыя, тэкстура і рытм быццам вядуць дзеянне за сабой. А паколькі галоўныя героі фільма — кампазітары, музыка тут — частка сюжэта і складальнік таямніцы фільма.
Прэм’ера фільма адбылася ў верасні 1993 года. 5 верасня «Сіні» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы юбілейнага 50-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе быў адзначаны ажно сямю прызамі, у тым ліку галоўнай узнагародай кінафестывалю — «Залатым ільвом». Апроч таго фільм быў удастоены трох прэмій «Сезар», трох намінацый на «Залаты глобус», намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм і многіх іншых узнагарод.
Анатацыя Жулі губляе свайго мужа, кампазітара, і сваю маленькую дачку ў аўтакатастрофе. Спустошаная, яна спярша думае пра самагубства, але па нейкай прычыне не можа гэтага зрабіць і таму спрабуе пачаць новае жыццё ўдалечыні ад свайго шыкоўнага загараднага дома і закаханага ў яе мужава сябра. Пераехаўшы ў сціплую кватэру ў Парыжы, Жулі вырашае, што адзіны спосаб вызваліцца ад болю і жалобы — гэта парваць усе сувязі з ранейшым жыццём, унікаць любых прывязанасцяў да людзей і рэчаў і жыць у ціхай адзіноце. Тым не менш, яе пераследуе музыка з незавершанага яе мужам канцэрта, а прошласць насцігае яе зноў і зноў. Паступова Жулі вяртаецца да неабходнасці жыць, бо музыка і дар яе стварэння валодаюць надзвычайнай гаючай сілай.
Сюжэт Сіні аўтамабіль едзе па аўтастрадзе. Праз задняе акно машыны за дарогай назірае дзяўчынка. Праз нейкі час машына спыняецца, каб дзіцё магло збегаць у туалет. Пад машынай кропля за кропляй сцякае масла. На ўзбочыне аўтастрады стаіць хлопец () і спрабуе спаймаць драўляны мячык на палку. Хлопец бачыць сіні аўтамабіль, які праязджае міма яго. У гэты момант ён злавіў мячык. Але ўжо праз некалькі секунд хлопец чуе гук аварыі.
Жулі (Жульет Бінош) прачынаецца ў лякарні. Урач са спачуваннем паведамляе ёй, што і яе муж Патрыс, і яе дачка Анна загінулі ў аварыі. Даведаўшыся, што засталася адна, Жулі вырашае скончыць жыццё самагубствам, аднак, ужо набраўшы поўны рот таблетак, адмаўляецца ад сваёй задумы. Неўзабаве сябар Патрыса Аліўе () прыносіць Жулі мініяцюрны тэлевізар, каб тая магла сачыць за пахаваннем з лякарні. Муж Жулі, Патрыс дэ Курсі, быў вядомым кампазітарам, яго пахаванне асвятляюць СМІ, прысутныя мноства публічных асоб, якія ўзносяць яму хвалу. На даччыной труне значацца даты: «26 красавіка 1985 — 7 верасня 1992».
Пасля выпіскі з лякарні да Жулі наведваецца журналістка (). Яна цікавіцца лёсам апошняга твора Патрыса — «Канцэрта на аб’яднанне Еўропы», а таксама пытаецца, ці праўда, што Жулі сама пісала мужавы творы. Аднак Жулі адмаўляецца гутарыць. Яна вырашае парваць усе сувязі з мінулым жыццём, забыцца на яго любымі сродкамі, бо ўспаміны прычыняюць ёй невыносны боль. Яна пазбаўляецца ад іх з мужам маёмасці, выстаўляе на продаж іх асабняк, знішчае ноты з незавершаным канцэртам. У змаганні з набягаючымі хвалямі болю Жулі не грэбуе нічым: яна спрабуе заглушыць свой боль, моцна абдзіраючы руку аб каменную сцяну; калі знаходзіць у сваёй торбе ледзянец дачкі — у роспачы згрызае яго. У празе знішчыць мінулае яна «здраджвае мужу», праводзячы сваю апошнюю ноч у асабняку з сябрам Патрыса Аліўе, які заўжды быў закаханы ў яе. Раніцай Жулі развітваецца з ім і выходзіць, не пакінуўшы адраса. Яна вяртае сабе дзявочае прозвішча — Віньён, і асталёўваецца ў парыжскай кватэры на . Са свайго мінулага жыцця яна захоўвае толькі жырандолю з сінімі шкельцамі, якая вісела ў пакоі яе дачушкі.
Цяпер жыццё Жулі, пазбаўленае прывязанасцяў, плыве ціха і аднастайна: яна абжывае сваю кватэру, ходзіць у кавярню на каву з марожаным, плавае ў басейне. Яна адмяжоўваецца ад успамінаў пра мінулае, пазбягае блізкіх зносін з людзьмі ды імкнецца ўвогуле не ўмешвацца ў жыцці іншых. Аднак гэта аказваецца не так проста. Аднаго разу, седзячы ў кавярні, яна чуе як вулічны флейтыст іграе мелодыю, што нагадвае ёй музыку мужа. Іншым разам да яе звяртаюцца суседзі з просьбай падпісаць паперу, каб выселіць з дома прастытутку Люсіль (Шарлот Веры), але Жулі адмаўляецца. Даведаўшыся пра гэта, ужо Люсіль прыходзіць выказаць удзячнасць, і насуперак волі Жулі між імі завязваецца сяброўства.
Жулі даведваецца, што яе шукае хлопец, які быў сведкам аварыі. Пры сустрэчы, малады чалавек аддае ёй нацельны крыжык, што знайшоў ля машыны, і расказвае пра апошнія словы Патрыса. Жулі ўзяць крыжык адмаўляецца. Неўзабаве яе знаходзіць Аліўе, які вось ужо некалькі месяцаў беспаспяхова шукаў яе. Аліўе вельмі моцна яе кахае, але Жулі адштурхвае яго.
Аднойчы сярод ночы Жулі прачынаецца ад тэлефоннага званка. Люсіль у роспачы просіць, каб Жулі прыехала да яе, і тая неахвотна згаджаецца. Люсіль расказвае Жулі, што гэтай ноччу ўбачыла сярод наведвальнікаў бардэля свайго бацьку. Гэта моцна шакіравала яе, і таму ёй патрэбна была падтрымка. Падчас размовы Люсіль заўважае, што Жулі паказваюць па тэлевізары. У рэпартажы вядзецца гаворка пра тое, што Аліўе захаваў копію партытуры яе мужа і хоча працягнуць пісаць канцэрт. Аднак Аліўе кажа, што пранікнуць у задумы Патрыса складана і калі хто і мог бы яму дапамагчы ў гэтым, то толькі Жулі. Жулі знаходзіць Аліўе, яна абурана яго ўчынкамі і ўсё ж згаджаецца дапамагчы. Сярод рэчаў мужа, якія захаваў Аліўе, Жулі знаходзіць фотаздымак, на якім Патрыс выяўлены разам з невядомай жанчынай. Жулі даведваецца, што ў яе мужа на працягу некалькіх гадоў быў раман з жанчынай па імі Сандрын (), якая працуе адвакатам. Жулі вырашае сустрэцца з ёй і высочвае Сандрын. Уступіўшы з ёй у размову, Жулі даведваецца, што тая цяжарная ад свайго палюбоўніка Патрыса. Жулі бачыць на шыі Сандрын крыжык — падарунак Патрыса — і разумее, што Патрыс сапраўды кахаў гэтую жанчыну. Замест таго, каб загарэцца нянавісцю да сваёй былой саперніцы і нябожчыка-мужа, Жулі робіць нешта нечаканае. Яна адмяняе продаж свайго асабняка і прапануе Сандрын і яе будучаму дзіцяці пасяліцца там.
У заключнай частцы фільма выконваецца дапісаны Аліўе і Жулі «Канцэрт на аб’яднанне Еўропы». Сольны жаночы голас у суправаджэнні хора спявае на грэчаскай мове так званы «Гімн любові», тэкст 13-га раздзела Першага ліста да Карынцянаў. У той жа час на экране змяняюцца выявы людзей. Любоўныя твары Жулі і Аліўе. Хлопец Антуан, на шыі якога крыжык, што пакінула яму Жулі. У доме састарэлых памірае маці Жулі. Твар Люсіль на фоне чырвонай сцэны бардэля. Твар Сандрын, якая пры дапамозе глядзіць на хлопчыка ў сваім чэраве. Зрэнка Аліўе, у якой адлюстроўваецца аголеная фігура Жулі. І твар самой Жулі, якая ўпершыню з моманту трагедыі плача.
Акцёрскі склад
Вытворчасць Задума і праца над сцэнарыем міні|справа|x220пкс|Кшыштаф Кеслёўскі, рэжысёр і суаўтар сцэнарыя фільма. На стварэнне трылогіі «Тры колеры» Кеслёўскага, як і ў выпадку з тэлецыклам «Дэкалог», натхніў яго суаўтар Кшыштаф Пясевіч. Кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам павінен быў акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, а дакладней свабода эмацыйная, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнні. Наконт узнікнення ідэі сюжэта фільма Пясевіч расказаў: «Аднойчы ўвечары я ўбачыў па тэлевізары гутарку з польскім кампазітарам. З ім была яго жонка. Я сказаў сабе, што гэтая жанчына, напэўна, іграе важную ролю ў яго жыцці. Гэта зыходны пункт „Сіняга“ — фільма пра свабоду»Паводле гутаркі Кшыштафа Пясевіча для Télérama, верасень 1993 года..
Падчас працы над фільмам сцэнарый «Сіняга» падвяргаўся шматлікім зменам. Так, напрыклад, паводле першапачатковай задумы Кеслёўскага, пасля трагедыі галоўная гераіня мусіла пакінуць Парыж і адправіцца ў правінцыю, падалей ад людзей. Аднак у фінальнай версіі сцэнарыя ўсё адбываецца наадварот: Жулі пераязджае ў Парыж, каб «згубіцца ў натоўпе». Вялікая колькасць змен была звязана з выкрэсліваннем: дзеля стварэння большай драматычнай напругі Кеслёўскі пакідаў толькі самыя важныя сцэны, вобразы і персанажаў.
У адрозненне ад «Дэкалога», паміж часткамі якога існавала мноства сюжэтных перасячэнняў, у «Трох колеры» сувязяў менш. Гэта было звязана з тым, што фільмы здымаліся ў трох розных краінах з трыма рознымі здымачнымі камандамі. У «Сінім» ёсць толькі адна сцэна, звязаная з іншай часткай трылогіі — гэта сцэна ў Палацы правасуддзя, дзе Жулі на імгненне становіцца сведкай судовага працэсу паміж Дамінік і Каралем з «Белага».
Падбор акцёраў і праца над ролямі міні|злева|x220пкс|alt=Жульет Бінош|Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі. Галоўную ролю ў фільме «Тры колеры: Сіні» выканала французская актрыса Жульет Бінош. Дзеля гэтай ролі актрыса адхіліла прапанову Стывена Спілберга сыграць у «Парку юрскага перыяду». У гутарцы для «The Guardian» актрыса прызналася, што натхненнем для ролі Жулі паслужыла яе сяброўка Верніс Клір, якая згубіла мужа і дзіця. «На момант пачатку здымкаў Сіняга я ведала яе ўжо пяць гадоў. Мы шмат гаварылі пра яе гора, бо пазнаёміліся праз год пасля таго, як гэта адбылося. Так што я была сведкай таго, як яна адраджалася».
Ролю мадам Віньён, маці Жулі, сыграла французская актрыса Эмануэль Рыва. Яе вобраз меў узмацніць тэму забыцця і страты ўспамінаў. На працягу фільма Жулі некалькі разоў наведвае сваю маці ў доме састарэлых, але тая не можа ўспомніць, хто такая Жулі. Выбар актрысы на гэтую ролю выклікае асацыяцыі з карцінай Алена Рэнэ «Хірасіма, любоў мая» (1959), дзе Эмануэль Рыва іграла ролю жанчыны, апантанай страхам забыцця.
Важным для рэжысёра быў вобраз Антуана, сведкі аўтакатастрофы, ролю якога сыграў . Кеслёўскі прызнаваўся, што ў нейкім сэнсе сам стаў прататыпам персанажа:
Ролю вулічнага флейтыста выканаў сапраўдны музыкант, які пазней удзельнічаў у запісе саўндтрэка да фільма — Яцак Асташэўскі. Па сюжэце Жулі, седзячы ў кафэ, чуе яго гранне і пазнае мелодыю, напісаную яе мужам. Яна цікавіцца ў флейтыста, адкуль ён ведае гэтую мелодыю, але той адказвае, што сам яе прыдумаў. Гэты вобраз з’яўляецца своеасаблівай ілюстрацыяй да наступнага выказвання Кеслёўскага: «Усе музычныя ноты ўжо існуюць, чакаючы, што нехта выстраіць іх у пэўным парадку. Два розныя чалавекі ў розных месцах могуць стварыць адну і тую ж мелодыю — гэта менавіта тое, што яднае людзей».
Здымкі і каларыстычнае рашэнне міні|справа|x220пкс|Славомір Ідзяк, аператар фільма.