Маскоўскі праспект (гістарычная назва: Смаленская шаша) — адна з галоўных магістраляў горада Віцебска. Праходзіць ад плошчы Перамогі да ўсходняй ускраіны горада. Даўжыня праспекта каля 6 км. Шырыня — 72-100 метраў. Па Маскоўскім праспекце праходзіць мяжа Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў.

Па цэнтральнай восі праспекта пракладзена адасобленая трамвайная лінія (з 1975 года).

Забудова

На Маскоўскім праспекце размешчаны Паштамт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, бібліятэка імя У. С. Караткевіча, гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я. Маўра, сярэднія школы № 11 і 31, СДЮШАР № 5, паліклініка № 3, храм у імя Святой пакутніцы Таццяны, крамы, аптэкі, аддзяленні банкаў.

№ 33 — будынак Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (архітэктары У. Зубкоў, З. Конаш).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Праспекты Віцебска Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Масквы