Міхаіл Мадэставіч Палінскі (Палінскі-Пёлка)Палінскі, Міхаіл Мадэставіч (педагог; матэматык ; 1785—1848) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі ( — ) — матэматык, педагог і пісьменнік, доктар філасофіі (1815), прафесар (1819).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінскай губерні. Скончыў гімназію ў Жыровіцах. Паступіў у Настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце, які скончыў у 1808 годзе са ступенню магістра і да 1809 г. выкладаў пачатковую матэматыку ў ім. Быў у адстаўцы. З 1810 г. выкладаў матэматыку ў Мінскай, з 1813 г. у Віленскай гімназіях. У верасні 1916 г. запрошаны на пасаду выконваючага абавязкі экстраардынарнага прафесара па кафедры алгебры і матэматыкі Віленскага ўніверсітэта. У 1816 годзе камандзіраваны за мяжу (у Германію, Францыю, Італію і Швейцарыю) з мэтай удасканалення ў галіне матэматыкі і вывучэння сістэмы адукацыі. У 1819 годзе прызначаны экстраардынарным, у 1822 годзе ардынарным прафесарам вышэйшай і прыкладной матэматыкі. У 1828—1832 гг. займаў пасаду дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта і прэфектам Настаўніцкай семінарыі пры ім. Пасля закрыцця ўніверсітэта быў прызначаны старшынёй Часовага вучылішчнага камітэта і Камітэта па ўпарадкаванню ўсіх універсітэцкіх спраў. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Жыў у Вільні да канца жыцця.

Быў членам Фларэнційскай, Лукскай і Падуанскай акадэмій, Парыжскага філаматычнага таварыства і Варшаўскага таварыства сяброў навук.

Працы Аўтар прац «Пачаткі плоскай трыганаметрыі» (1816), «Аб геадэзіі» (1816), «Пачаткі геаметрыі для юнацтва»(1817), «Пра анабаптыстаў у Францыі» і інш.Крылович М. В, Занимон М. И. Тема внеклассного мероприятия: Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі

Літаратура  — С. 7. Беспамятных Н. Д. Математическое образование в Белоруссии: исторический очерк. — Мн., 1975.

Спасылкі Палінскі, Міхаіл Мадэставіч (педагог; матэматык ; 1785—1848) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Крылович М. В, Занимон М. И. Тема внеклассного мероприятия: Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі // ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», УА «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй»

Катэгорыя:Матэматыкі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Стацкія саветнікі