Ансар аль-Шарыя() — лівійская iсламiская тэрарыстычная арганізацыя, створаная ў 2011 годзе, падчас лівійскай грамадзянскай вайны. Да студзеня 2015 года ёй кiраваў «амір» Мухамад аль-Захаві. Групоўкай быў учынены напад на амерыканскіх дыпламатаў у Бенгазі ў 2012 годзе. Пасля гэтага яна пазначана як тэрарыстычная арганізацыя ААН, Турцыяй, ААЭ, Вялікабрытаніяй і ЗША. 27 мая 2017 года групоўка абвясціла аб самароспуску на фоне каласальных страт сярод камандавання і радавога складу.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі лівійскага канфлікту Катэгорыя:Палітыка Лівіі