Домавіна (, ; літ. — «радзіма»; «саюз/ліга лужыцкіх сербаў») — нацыянальная арганізацыя лужычанаў.

Створана ў 1912 годзе ў горадзе Хойерсверда (Германія), аб’яднаўшы больш за 30 лужыцкіх таварыстваў. У 1937 годзе была забаронена і зачынена. У 1945 годзе аднавіла сваю дзейнасць. Размяшчаецца ў горадзе Баўтцэн. Выдавецтва Домавіны выдае літаратуру на лужыцкіх мовах.

Гісторыя Была заснавана 13 кастрычніка 1912 года ў горадзе Хойерсверда лужыцкімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі Арнаштам Бартам, Юрыем Слодзенькам, Гандрыям Кронай, Богумілам Швелям, Янам Дворнікам, Юрыем Дзеленькам, Аўгустам Лапштіхам, Францам Кралем і Міхалам НаўкайZur Geschichte der Domowina .

Домавіна аб’яднала звыш за 30 лужыцкіх арганізацый. Асноўнымі мэтамі былі абарона нацыянальна-культурных, сацыяльных і эканамічных інтарэсаў лужычанаў розных саслоўяў. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў пачаўся ціск на арганізацыю. У пачатку 1937 года нацыстскія ўлады паставілі ультыматум кіраўнікам Дамовіны з патрабаваннем прыняць новы статут з новай назвай арганізацыі: «Саюз немцаў, якія гавораць па-вендскі». У выпадку прыняцця новага статута, улады абяцалі захаваць арганізацыю і сербалужыцкую прэсу. Павол Неда адхіліў ультыматум, пасля чаго 18 сакавіка 1937 года Домавіна была фактычна ліквідавана.

10 мая 1945 года Домавіна аднавіла сваю дзейнасць у горадзе Кроствіц. У часы Усходняй Германіі ўваходзіла ў Нацыянальны фронт ГДР і кантралявалась Сацыялістычнай адзінай партыяй Германіі.

У наш час У наш час штаб-кватэра размешчана ў г. Баўтцэн. уключае ў сябе 15 арганізацый, у тым ліку Саюз лужыцкіх мастакоў, Саюз сорбскіх студэнтаў, Сорбскі школьны саюз. Актыўна дзейнічае выдавецтва, якое выпускае кнігі на лужыцкіх мовах.

Уваходзіць у Федэралісцкі саюз еўрапейскіх нацыянальных меншасцей і народнасцяў, у Таварыства прыгнечаных народаў і Еўрапейскае бюро моўных меншасцей.

Старшыні Арнашт Барт (1912—1927) Якуб Шэўчык (1927—1930) Ян Кшышан (1930—1933); Павал Неда (1933—1950); Курт Крэньц (1951—1973); сакратар Юрый Грос (1973—1990). У 1973 годзе пасада сакратара была скасавана; Бернат Цыж (1990—1991); Ян Павол Нагель (1991—1992); Якуб Бранкачк (1993—2000); Ян Нук (2000—2011); Давід Статнік (з 2011).

Гл. таксама Лужыцкая народная партыя Сербалужыцкі інстытут Маціца серба-лужыцкая

Літаратура

Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 154—155, 157—158, ISBN 5-7576-0063-2 Семиряга М. И. Лужичане. — М., Л., 1955. Шевченко К. В. Лужицкий вопрос и Чехословакия 1945—1948. — М., 2004.

Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія арганізацыі