Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі ( — , Казлякевічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі каталіцкі святар. Верагодна, брат святара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.
Скончыў Пінскую (?) духоўную семінарыю. У 1921 годзе прыняў сакрамент святарства. У 1926—1928 гадах вікарый парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пружанах. Ад 1931 — пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Слядзянаў Цеханавецкага дэканата (Бельска-Падляскі павет). У 1936 годзе служыў у Бярозе-Картузскай.
З 1937 года служыў у парафіі Св. Юзафа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканата. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзідэнцкага бюро () Стэфана Паўлоўскага ў 1944 годзе Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам . Таго ж года арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.
Спасылкі Каталіцкія новамучанікі Расіі
Фабіян Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Выкладчыкі гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны)