Адам Сямёнавіч Шука́наў ( — Умер Адам Семёнович Шуканов // Сайт біялагічнага факультэта БДУ) — савецкі і беларускі мікрабіёлаг, вучоны ў галіне мікалогіі, фітапаталогіі і раслінаводстваШуканов Адам Семёнович // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кандыдат біялагічных навук (1967), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Чэмернае Мазырскай акругі БССР (зараз у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру пры кафедры сістэматыкі раслін. Яго навуковым кіраўніком быў М. А. ДарожкінШуканов Адам Семёнович // Сайт біялагічнага факультэта БДУ. Выкладчыцкую дзейнасць А. С. Шуканаў пачаў у час вучобы ў аспірантуры — праводзіў палявыя практыкі і лабараторныя заняткі. З 1965 г. на пасадах асістэнта, старэйшага выкладчыка, дацэнта кафедры. У 1971—1996 гг. загадчык кафедрай сістэматыкі раслін (кафедра батанікі) і адначасова ў 1980—1996 гг. — дэкан біялагічнага факультэта.

У 2007 годзе А. С. Шуканаў выйшаў на пенсію.

Навуковая і грамадская дзейнасць А. С. Шуканаву належаць навуковы працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых раслін, біяэкалогіі і відавой разнастайнасці грыбоў, асаблівасцях узаемадзеяння патагенных грыбоў і расліны-гаспадара на фізіёлага-біялагічным узроўні і інш. Аўтар больш за 250 апублікаваных прац, у т. л. артыкулаў, навуковых аглядаў, даведнікаў, больш за 30 навукова-метадычных і распрацовак, сааўтар 3-х вучэбных дапаможнікаў. Сярод апублікаванага: Инфекционные болезни сахарной свеклы и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1973. — 47 с.; Вредители и болезни сахарной свеклы и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1980. — 54 с. (у сааўтарстве); Малый практикум по низшим растениям. — Мн.: Университетское, 1994. — 288 с. (у сааўтарстве).

У розныя гады А. С. Шуканаў быў членам рэдакцыйных саветаў часопіса «Вестник БГУ» (серыя 2) і зборніка «Ботаника», членам спецыялізаваных навуковых саветаў па абароне дысертацый Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага НДІ бульбаводства і агародніцтва, рэдакцыйнай калегіі «Чырвонай кнігі Беларускай ССР» (1981), «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь» (1993). Доўгі час з’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства і намеснікам старшыні секцыі мікалогіі.

Узнагароды і званні Медаль «Ветэран працы»; Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»; Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1971): Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі БССР (1987): Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982); Нагрудны знак «Выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь» (1999). Прэмія прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 1996 г.за працу "Функцыянальная роля эндагенных стэроідных гліказідаў у фітапатасістэмах «культурныя расліны — фітапатагенныя грыбы» (разам з А. П. Валынцом, А. Л. Пшанічным)Лаўрэаты 1996 года прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы // Сайт НАН Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Шуканов Адам Семёнович // Сайт біялагічнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Міколагі СССР Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Міколагі Беларусі