Геранё́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Геранёны.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Кудэйшынскага сельсавета перададзена вёска МахалыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.. 5 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кудэйшынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.. 29 красавіка 1960 года ў склад Суботніцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бычкі, Ёдзенцы, Квяткоўцы, Кудэйшы, Лынтупы I, Лынтупы II, Петрыманы, Рудэўшчына і Слесары)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 15 мая 1963 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Жылеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..
6 жніўня 1979 года цэнтр Жылеўскага сельсавета перанесены ў вёску Геранёны, а сельсавет перайменаваны ў ГеранёнскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 17 жніўня 2015 года скасаваны хутар ЗавярганіРешение Ивьевского районного Совета депутатов от 17 августа 2015 г. № 55 Об упразднении хутора Завергани Геранёнского сельсовета Ивьевского района Гродненской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 2365 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 49,2 % — беларусы, 47,6 % — палякі, 2,4 % — рускія; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1933 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе