Жылеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жылі.

Утвораны 15 мая 1963 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Геранёнскага і Суражскага сельсаветаўРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 39 населеных пунктаў. 6 мая 1979 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Геранёны, сельсавет перайменаваны ў ГеранёнскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1979 годзе