Дэльта Нёмана (, ) — дэльта ракі Нёман каля месца яе ўпадзення ў Балтыйскае мора. Фармуецца сеткай рэчышчаў і рачных каналаў, ствараючы польдары і водна-балотныя ўгоддзі. Прыродныя багацці гэтага рэгіёна ствараюць добрыя ўмовы для развіцця экатурызму.
Асноўным адгалінаваннем Нёмана з’яўляецца Атмата. Астатнія: Пакальне, Упайце, Скірвіце, Варусне і іншыя. Пасярэдзіне дэльты знаходзіцца самы буйны востраў у Літве — Русне. На востраве знаходзіцца самае вялікае паселішча ў дэльце ракі, з насельніцтвам у 2,5 тыс. жыхароў.
Дэльта Балоты ў дэльце Нёмана абаронены Рамсарскай канвенцыяй. У мэтах абароны дзікай прыроды і садзейнічанню навуковым даследаванням, у 1992 годзе быў створаны Рэгіянальны парк дэльты Нёмана. Ён займае 239,5 км², і складаецца з 14 запаведнікаў і аднаго вадаёма. Каля 20% тэрыторыі парку пакрыта вадой. З 1999 г. кожны кастрычнік Літоўскае таварыства арнітолагаў і адміністрацыя парку арганізуюць назіранне за птушкамі. Кожны год дэльта затапляецца, але самымі вялікімі пагрозамі для яе з'яўляюцца забруджванне навакольнага асяроддзя, развіццё сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і турызму.
Кожную вясну, у перыяд шлюбнага сезона, дэльту Нёмана напаўняе мноства відаў птушак. Агульная колькасць відаў — каля 200, з якіх каля 40 былі ўключаны ў літоўскую Чырвоную кнігу. Дэльта Нёмана таксама з'яўляецца важным прыпынкам для пералётных птушак. Мільёны птушак, якія прадстаўляюць мноства відаў, пралятаюць праз гэты рэгіён кожны год. Сярод іх сустракаюцца і прадстаўнікі відаў, якія знікаюць, такіх як арлан-белахвост, казарка белашчокая, жураўліныя, чорнаваллёвік, чарацянка вяртлявая.
Галоўны навуковы цэнтр размешчаны на мысе Вянце. У 1929 годзе літоўскі заолаг Тадас Іванаўскас заснаваў тут адну з першых у Еўропе станцый кальцавання птушак. Было выяўлена, што акальцаваныя на мысе птушкі мігравалі ў Іран, Егіпет і нават у Паўднёвую Афрыку.
Да млекакормячых, якія жывуць у дэльце, адносяцца: лісы, бабры, лосі, дзікі і выдры.
Яшчэ адным цікавым элеметам дэльты з'яўляецца возера Кроку Ланка, размешчанае каля вусця ракі. Узнікла яно ў выніку аддзялення ад Куршскага заліва. Гэта найбольшае возера, размешчанае ў дэльце, памерам 7,93 км² і адзінае ў Літве возера марскога паходжання.
Панарама
Спасылкі Birdlife.org - Дэльта Нёмана Старонка фонду EECONET
Катэгорыя:Нёман Нёман Катэгорыя:Гідраграфія Калінінградскай вобласці Катэгорыя:Гідраграфія Літвы Катэгорыя:Шылуцкі раён Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Літвы