Межавы знак — знак, размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Гогаля, з 1836 па 1915 г. гэты знак абазначаў мяжу паміж землямі Брэсцкай крэпасці і горада. Будаваць жылыя дамы далей межавых слупоў забаранялася.
У 1830-х гадах на лініі, якая падзяляла ваенныя і грамадзянскія тэрыторыі, былі ўстаноўлены некалькі падобных знакаў, з якіх захаваўся толькі адзін — квадратны (0,9х0,9 м у аснове) слуп з бутавага каменя вышынёй 1,5 метра. У 1958 годзе з’явілася памятная дошка з мармуру.
Літаратура
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 1836 годзе Катэгорыя:1836 год у Брэсце Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст) Катэгорыя:Вуліца Гогаля (Брэст)