Вуліца Кіжаватава — вуліца ў паўночнай частцы Брэста, у раёне былой вёскі Граеўская Слабодка, якая ўзнікла ў 1870 годзе ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі «Брэст — Беласток — Граева». Забудоўвалася з канца XIX стагоддзя індывідуальнымі 1-павярховымі дамамі. Працягласць каля 1500 м — ад пуцеправода праз чыгуначныя пуці станцыі Брэст-Цэнтральны да вуліцы Фартэчнай. Праходзіць паралельна чыгунцы. Названая ў 1967 годзе ў гонар A. M. Кіжаватава. Ранейшыя назвы — Мяшчанская (да 1939-га і ў 1941 −1944 гадах), Працоўная (1939 −1941 гг. і 1944 −1967 гг.).
Забудова № 9/1 — Дом культуры чыгуначнікаў
№ 74 — Брэсцкая гарадская дзіцячая паліклініка № 1 № 76 — Брэсцкая гарадская бальніца №1 (1990, архітэктары Л. Хаюцін, Т. Дулевіч, А. Перэльман). Праектавалася як бальніца Беларускай чыгункі.
Літаратура
Спасылкі
Кіжаватава