Кароўка чатырнаццаціплямістая (Calvia quatuordecimguttata) — від жукоў сямейства божых каровак.
Апісанне Цела даўжынёю 4—6 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.
міні|злева|Паштовая марка Беларусі Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Іх надкрылы ад светла-карычневага да карычнева-чырвонага колеру з сямю бялёсымі плямамі, парамі размешчанымі па абодва бакі ад цэнтра ў чатыры рады. Грудны шчыт чырванавата-карычневы. Вусікі і ногі карычневыя.
Пашырэнне Пашырана ў Палеаарктыцы і Паўночнай Амерыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Азіі.
Жывуць у лясах, на лугах, у садах і парках, хмызняках.
Асаблівасці біялогіі міні|злева|Лічынка Драпежная. Харчуюцца тлёй, а таксама лістаблошкамі. Лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў.
Зімуюць сярод імху і апалага лісця.
Літаратура Лаўрова Н. К.
Катэгорыя:Божыя кароўкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе