Неон (Paracheirodon innesi) — від рыб сямейства .
Апісанне Даўжыня цела да 4 см, самцы меншыя за самак. Спінка аліўкавая. Удоўж цела над бакавой лініяй святлівая блакітная палоса (нагадвае свячэнне неонавых трубак, адсюль назва). Ніжняя частка цела ад сярэдзіны да хваста чырвоная. Брушка белае. Плаўнікі празрыстыя.
Пашырэнне Водзіцца ў рацэ Укаялі (прыток Амазонкі). У Еўропу завезена ў 1930-я гады. Разводзіцца як адна з самых прыгожых і папулярных акварыумных рыб. Гадуюць у акварыумах трапічнага лесу.
Літаратура — С. 11.
Катэгорыя:Харацыніды Катэгорыя:Акварыумныя рыбы