Дом па вуліцы 17 верасня, 29 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу вуліц 17 верасня і Дзяржынскага. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы. Рэканструяваны ў 1980 г.
Архітэктура
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.
Вуглавое размяшчэнне абумовіла форму плана ў выглядзе няправільнага прамавугольніка з закругленым вуглом. Плоскасныя атынкаваныя фасады двухпавярховага будынка дзеляцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Асіметрыю фасадам надае вуглавое размяшчэнне балконаў з ажурнай агароджай. У крапоўцы галоўнага фасада выкарыстаны невялікія бакавыя рызаліты. Бакавы фасад завершаны трохвугольным шчыпцом з вокнамі мансардавага паверха. Дом падзелены капітальнай унутранай сцяной на 2 палавіны з самастойнымі ўваходамі з вуліцы і з двара. Міжпаверхавая двухмаршавая лесвіца ў вуглавой частцы дома, пры дваровым уваходзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца 17 верасня (Брэст) Катэгорыя:вуліца Дзяржынскага (Брэст)