Дом па вуліцы 17 верасня, 33 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.
Архітэктура
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.
Дом № 33 часткай тарцовай сцяны прымыкае да дома № 31, ад дома № 35 аддзелены праездам. Яго двухпавярховы аб’ём развіты ў глыбіню двара і блізкі па форме да квадрата. Галоўны фасад мае плоскаснае вырашэнне, рытмічна падзелены прамавугольнымі вокнамі. Асіметрыю надае бакавы балкон. Элементы архітэктурнага дэкору — сандрыкі і карнізы. Тарцовы фасад, расчлянёны лучковымі і прамавугольнымі вокнамі, выходзіць на дваровы праезд. Унутраныя сцены дзеляць дом на 2 кватэры з лесвічнай клеткай пры дваровым уваходзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца 17 верасня (Брэст)