Вуліца Дворнікава (гістарычная назва: Віленская вуліца) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Брэста. Пачала забудоўвацца ў другой палове XIX стагоддзя. Названая ў 1967 г. у гонар М. М. Дворнікава. Працягласць больш за 1600 м — ад вул. Паплаўскага да вул. Баўманскай. У паўночнай частцы вуліцы пабудаваны ў 1987 годзе шматпавярховыя дамы. На доме № 3 — мемарыяльная дошка ў гонар Дворнікава.
Літаратура
Спасылкі
Дворнікава