Галінзо́га (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслінThe Plant List, якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці. Два віды — і  — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі.

Назва Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка nature-archive.ru — Галинзога.

Батанічнае апісанне Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.

Віды Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў:

Гаспадарчае значэнне Пустазельныя расліны. Некаторыя віды — лекавыя.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)