Вялікая ханская мячэць () ці Вялікая палацавая мячэць — мячэць ханскага палаца ў Бахчысараі.
Гісторыя Вялікая ханская мячэць знаходзіцца на палацавай плошчы на ўсходзе ад палацавай брамы. Гэта адна з буйнейшых мячэцяў Крыма і першы з будынкаў ханскага палацаОлекса Гайворонский. Большая Ханская мечеть. Мячэць пабудаваў у 1532 годзе Сахіб I Гірэй, у XVII стагоддзі мячэць насіла яго імя.
Будынак мячэці масіўны са спічастай аркадай па нізе і маёлікавымі ўстаўкаміЮрий Данилевский. Бахчисарай — виртуальная экскурсия. Туристическая планета Крым. на сценах. Дах мячэці пакрыты чырвонай чарапіцай, першапачаткова дах меў купал.
Галоўны ўваход у мячэць размешчаны з боку ракі Чурук-Су. Фасад з гэтага боку быў аздоблены мармурам. Каля ўсходняга боку мячэці размешчана абдэстханэ (месца для правядзення рытуальнага абмывання — абдэсту) з шадырванам (фантанам). На сценах размешчаны некалькі каліграфічных надпісаў на арабскай мове (цытаты з Карана), якія з'явілісь у XVIII стагоддзі. Надпісы выкананы чорным колерам у зялёных картушах. Таксама сярод каліграфічных надпісаў на сцяне ёсць згадванне імяні Кырыма Гірэя, які рамантаваў і ўпрыгожваў мячэць.
Мячэць мае два дзесяцігранных мінарэта з астраверхімі дахамі, увянчаных бронзавымі алемамі (паўмесяцамі). Вышыня мінарэтаў — 28 метраў. Наверх вядуць каменныя вінтавыя лествіцы ўнутры мінарэтаў. Вежы мінарэтаў пабудаваны з абчасаных каменных плітаў, змацаваных паміж сабой свінцовымі ўстаўкамі.
У 1736 годзе мячэць была пашкоджана падчас пажару. Яе аднавіў падчас праўлення хана Селямета II Гірэя майстар Амер. У 1750-х гадах Арслан Гірэй заснаваў у двары мячэці медрэсэ, якое не захавалася да нашых дзён. У савецкі час мячэць была зачынена. У яе верхняй частцы размяшчалася экспазіцыя музейнага аддзела археалогіі, а ў ніжняй частцы — лапідарый (сховішча архітэктурных дэталяў, абломаў, камянёў з надпісамі і выявамі). Гарагуля. Бахчисарайский дворец . Сёння мячэць адкрыта для веруючых.
Фотагалерэя
Спасылкі Вялікая ханская мячэць
Катэгорыя:Суніцкія мячэці Катэгорыя:Мячэці ў Крыме Катэгорыя:1532 год у Еўропе Катэгорыя:XVI стагоддзе ва Украіне Катэгорыя:Бахчысарай