Брэсцкая акруга () — адміністрацыйная адзінка Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў.
Акруга ўтворана 7 чэрвеня 1919 годаDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41 . 1 жніўня 1919 года з частак Навагрудскага і Слуцкага паветаў быў утвораны Баранавіцкі павет, які ўвайшоў у склад акругіDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172 . 6 лістапада да акругі быў далучаны Мазырскі павет (з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах)Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 . 10 красавіка 1920 года да Мазырскага павета далучаюцца акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі Рэчыцкага павета.Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845
Адміністрацыйны падзел Павет Плошча (км²) Насельніцтва Адміністрацыйны цэнтрБрэсцкая акруга Баранавіцкі ¹ 4495 178.212 Баранавічы Брэсцкі 4881 81.497 Брэст-над-Бугам Ваўкавыскі 3813 97.215 Ваўкавыск Кобрынскі 5257 107.814 Кобрын Мазырскі ² 16155 240.142 Жыткавічы Пінскі 11867 222.018 Пінск Пружанскі 4164 67.343 Пружаны Слонімскі 7126 127.737 Слонім ¹ Утвораны 1 жніўня 1919 года з частак Слуцкага і Навагрудскага паветаў (Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172) ² Далучаны 6 лістапада 1919 года, з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах (Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275)). З 10 красавіка 1920 года да павета адносілася тэрыторыя Рэчыцкага павета, акупаваная польскай арміяй (Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845).
Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1920 годзе Катэгорыя:Гісторыя Брэста Катэгорыя:Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель