Пётр Мікалаевіч Ма́слаў (; На помніку на магіле на Усходніх могілках Мінска дата нараджэння 7.1.1897. (Гл. сайт Медицинский некрополь ) — ) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Енгалычава Карсунскага павета Сімбірскай губерніМаслов Петр Николаевич (16(28).12.1897-27.08.1965) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (зараз у Дубёнскім раёне Рэспублікі Мардовія, Расія). У 1914 годзе скончыў настаўніцкую школу, у 1917 годзе — Казанскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на радзіме. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта. У 1927—1930 гадах асістэнт хірургічнай клінікі ў ім. У 1930—1935 гадах у Другім Маскоўскім медыцынскім інстытуце — асістэнт факультэцкай клінікі. У 1935—1941 гг. П. М. Маслаў на пасадзе дацэнта хірургічнай клінікі ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны (у 1941—1942 гг.) працаваў у шпіталях, з 1942 года — у Інстытуце хірургіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1948—1949 гг. у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай шпітальнай хірургіі. З 1949 года П. М. Маслаў на пасадзе загадчыка кафедрай хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў і адначасова на пасадзе начальніка 4-а Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1949—1955 гадах працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце загадчыкам кафедры агульнай хірургіі, у 1955—1965 гадах загадчыкам кафедрай факультэцкай хірургіі і адначасова на пасадзе дэкана факультэта.

Памёр П. М. Маслаў 28 жніўня 1965 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Маслов Пётр Николаевич (7.01.1898 — 27.08.1965) // Медицинский некрополь .

Навуковая дзейнасць П. М. Маславу належаць навуковыя працы па хірургічным лячэнні хвароб органаў грудной поласці, страўнікава-кішэчнага тракту, навакаінавай блакадзе. Распрацаваў спосабы дыягностыкі вострага апендыцыту, займаўся пытаннямі штучнага кровазвароту, хірургічнага лячэння жоўцевакамянёвай хваробы і інш.

Аўтар каля 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Сярод апублікаванага: Диагностика и лечение кишечной непроходимости. — Мн. 1953. Клинические лекции по факультетской хирургии. — 1964. (у сааўтарстве)

Пад кіраўніцтвам П. М. Маслава абаронены 3 доктарскія і 32 кандыдацкія дысертацыі. Быў старшынёй Навуковага таварыства БССР, членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, рэдакцыйных калегій часопісаў «Хирургия» і «Здравоохранение Белоруссии».

Узнагароды і званні Ордэн Леніна, медалі Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1964) Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1964)

Літаратура

Спасылкі Маслов Петр Николаевич (16(28).12.1897-27.08.1965) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Кафедра госпитальной хирургии с курсами урологии и детской хирурги // Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Маслов, Петр Николаевич (доктор медицинских наук ; 1897—1965) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Маслов Пётр Николаевич (7.01.1898 — 27.08.1965) // Медицинский некрополь

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мардовіі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны