Святы́ Дана́т (другая палова VIII стагоддзя — першая палова ІХ стагоддзя, Задар), таксама званы Данат з Зары, — далмацінскі святы, які стаў біскупам і дыпламатам у далмацінскім горадзе-дзяржаве Задар (Зара). Яго свята адзначаецца 25 лютага.
Данат згадваецца ў франкскіх аналах з 805 года ў якасці пасла далмацінскіх гарадоў да Карла Вялікага ў Тыёнвіле. Данату прыпісваецца пачатак будаўніцтва або пашырэнне царквы Святой Тройцы. Царква была завершана ў пачатку ІХ стагоддзя. Яе назва была зменена венецыянцамі на царкву Святога Даната.
Царква Даната Царква з’яўляецца самым буйным перадраманскім будынкам у Харватыі. Яна была пабудавана на руінах старога рымскага форума , частку фундаментаў гэтага форуму можна ўбачыць і сёння.
Мармуровы саркафаг у кафедральным саборы захоўвае рэліквіі сірмійскай пакутніцы з надпісам, датаваным часамі святога Даната. Па традыцыі лічыцца, што святы Данат прывёз мошчы ў Зару з Канстанцінопаля, калі ён быў там з венецыянскім дожам Беата. Туды яны адправіліся па загаду Карла Вялікага, каб весці перамовы аб мяжы паміж Візантыяй і харвацкімі тэрыторыямі, якія знаходзіліся пад уладай Франкскай імперыі.
Данат памёр каля 811 года і быў пахаваны ў сваёй царкве Святой Тройцы (цяпер царква Святога Даната). Пасля 1809 года, па завяршэнні французскай акупацыі Задара, косці яго былі перанесены ў сабор Святой Анастасіі, дзе яны знаходзяцца да гэтага часу.
Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IX стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VIII стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Катэгорыя:Постаці Задара