Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. да 1633 — пам. паміж 9 чэрвеня 1668 і 4 чэрвеня 1671) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Нарадзіўся ў сям’і Івана (Яна) Рыгоравіча, падстарасты аршанскага (1621—1640), і ягонай першай жонкі N. Лавейка.
Стольнік мсціслаўскі (1668).
Валодаў маёнткамі Лунін і Пагост у Пінскім павеце, праз шлюб з Крысцінай Статкевіч-Заверскай, дачкой Багдана Статкевіча, набыў вялікі маёнтак Любавічы ў Аршанскім павеце.
Сям’я У шлюбе з Крысцінай Багданаўнай Статкевіч-Заверскай (пам. да 4 чэрвеня 1671), дачкой кашталяна навагрудскага Багдана Статкевіча, меў трох сыноў:
Шыман Дамінік, каралеўскі палкоўнік, падстолі і стольнік уладзімірскі, затым стольнік оўруцкі, кашталян мінскі, разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў; Тэадор (нар. пасля 1660, памёр у маладосці); Багдан Казімір, стольнік аршанскі.
Сыны ў дзяцінстве знаходзіліся пад апекай ваяводы троцкага князя Марцыяна Агінскага, маршалка вялікага літоўскага князя Гілярыя Палубінскага, пісара літоўскага князя Міхала Друцкага-Сакалінскага.
Літаратура
Мікалай Катэгорыя:Стольнікі мсціслаўскія