Дружба () — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на аўтадарозе Цярнопаль — Чарнаўцы. Да 1963 г. паселішча мела назву Зялёная ці Зэлэна ().

Агульная характарыстыка Развіваць населены пункт пачалі як паселішча чыгуначнікаў з 1896 г., калі быў адкрыты чыгуначны рух на лініі Цярнопаль — Капычынці. Паблізу мястэчка ў выніку археалагічных раскопак выяўленыя помнікі ранняга жалезнага веку.

Сёння тут функцыянуюць прадпрыемствы АТ «Галнафтахім», ТАА «Эталон-лес», камбінат хлебапрадуктаў, СП «Кераміка», кансервавы і дрэваапрацоўчы заводы, цэх перапрацоўкі драўніны, пункт цукровага завода. У мястэчку дзейнічаюць агульнаадукацыйная школа I—III ступеняў, дом культуры, бібліятэка. Ёсць грэка-каталіцкі і праваслаўны храмы.

Паблізу мястэчка, побач з чыгункай на тэрыторыі вучэбна-аздараўленчага комплексу «Чырвоная каліна» знаходзіцца аднайменны батанічны сад.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Тэрэбоўлянскага раёна