Ганаровы грамадзянін горада Брэста — званне, якое прысвойваецца асобам за вялікі ўклад у развіццё Брэста, павышэнне яго аўтарытэту, за здзяйсненне мужных учынкаў на карысць горада.

Устаноўлена 28 верасня 1967 года рашэннем 4-1 сесіі гарсавета 11-га склікання. Прозвішча, імя і імя па бацьку, заслугі асобы, якому надаецца ганаровае званне, заносіцца ў Кнігу ганаровых грамадзян горада Брэста.

Спіс ганаровых грамадзян Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў — Герой Савецкага Саюза; Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч — удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі (28.09.1967) Павел Мартынавіч Гулаў — удзельнік рэвалюцыйнага руху; Мікалай Давыдавіч Свінарчук — Герой Савецкага Саюза; Васіліса Сямёнаўна Селівонік — удзельніца нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі (01.07.1969) Пётр Ільіч Клімук — Герой Савецкага Саюза (17.01.1974) Сямён Майсеевіч Крывашэін — Герой Савецкага Саюза; Павел Васілевіч Пранягін — удзельнік партызанскага руху; Мікалай Сяргеевіч Цімафееў — арганізатар баявых дзеянняў па вызваленні Брэста ад нямецкіх захопнікаў (27.06.1974) Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі — Герой Савецкага Саюза (12.03.1975) Васіль Пятровіч Ласковіч — удзельнік партызанскага руху; Васіль Данілавіч Махновіч — Герой Сацыялістычнай Працы (20.12.1978) Юрый Міхайлавіч Віннік — Герой Савецкага Саюза (27.07.1984) Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў — Герой Савецкага Саюза (пасмяротна); Варлам Міхайлавіч Кублашвілі — ветэран пагранічных войскаў (06.06.1985) Уладзімір Іванавіч Газдзецкі — упраўляючы трэстам № 8 Брэста, заслужаны будаўнік БССР (1996); Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1996) Уладзімір Пятровіч Самовіч — дзяржаўны дзеяч (22.01.1998) Міхаіл Фадзеевіч Іофэ — гаспадарчы дзеяч (02.10.2002) Юлія Віктараўна Несцярэнка — спартсменка (30.09.2004) Яўген Сцяпанавіч Парфянюк — святар РПЦ (12.07.2007); Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка — спартсмен (2007) Пётр Пятровіч Пракаповіч — дзяржаўны дзеяч (27.07.2011) Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў — беларускі тэатральны дзеяч (27.04.2012) Аляксандр Васілевіч Саўчыц — гаспадарчы дзеяч (25.06.2013) Пётр Сцяпанавіч Пойта — рэктар БрДТУ (27.04.2014); Святлана Мікалаеўна Сямёнава — педагог (05.08.2014); Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў — гаспадарчы дзеяч (23.09.2014) Лілія Рыгораўна Батырава — музыкант (16.07.2015) Канстанцін Георгіевіч Шэлепень — доктар (30.06.2016) Мікалай Пятровіч Кузьміч - мастак (2019)

Літаратура Брест: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с. — 53 000 экз.

Спасылкі Решение Брестского городского Совета депутатов от 26.12.2007 № 62 «Об утверждении Положения о почётном гражданине города Бреста» Кому и за что присвоено звание «Почетный гражданин города Бреста»? // БрестСИТИ (BrestCITY)

Брэст