Ядрушка камарніковая, ядрушка даўгарогая (Gymnadenia conopsea) — кветкавая расліна роду сямейства .
Назва Ядрушка камарніковая, ядрушкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев., ручнікі, старчыкГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927..
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25—45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі. Лісце (3—5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка.
Пашырэнне Еўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная і меданосная расліна. У выглядзе адвару клубняў можа выкарыстоўвацца як ахінальны і змякчальны сродак пры запаленчых захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, пры атручванні ядамі.
Крыніцы
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Ядрушка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе