Уладзімір Сцяпанавіч Каранік () — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1973 года ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава). З’яўляўся ўрачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай онкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам аховы здароўя БеларусіВладимир Караник назначен министром здравоохранения 11.06.2019. // БелТА.
22 жніўня 2020 года прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэтаЛукашенко принял решение назначить Караника губернатором Гродненской области, областные депутаты поддержали // БелТА, 22 жніўня 2020. .
3 сакавіка 2025 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, які будзе курыраваць сацыяльную сферуУладзімір Каранік назначаны віцэ-прэм’ерам, які курыруе сацыяльны блок. Аднак, ужо праз два месяцы, 22 мая 2025 года, быў зняты пасады і прызначаны старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіВладимир Караник назначен председателем Президиума НАН Беларуси.
Міжнародныя санкцыі 17 снежня 2020 года Караніка ўнеслі ў Чорны спіс Еўрасаюза. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 18 лютага 2021 года Каранік трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі, 22 сакавіка 2021 года — ШвейцарыіSearching for subjects of sanctions.
У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Караніка.
Кур’ёзныя выпадкі Наведваючы прадпрыемства «Гродна Азот», Уладзімір Каранік заявіў, пра тое, што збіты падчас акцый пратэсту ў Беларусі супрацоўнікамі АМАП 16-гадовы падлетак, які знаходзіўся ў коме, «атрымаў у морду», таму што быў атручаны «псіхатропамі». Аднак адвакат падлетка абверг словы губернатара заявіўшы, што ў арганізме хлопца не было ні алкаголю, ні наркатычных рэчываў. Дакументальна гэта адлюстравана ў эпікрызе і гісторыі хваробы.
9 мая 2021 года на мітынгу, які быў прысвечаны Дню Перамогі, Уладзімір Каранік заявіў, што «Менавіта пад гэтым сцягам [маецца на ўвазе Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь] мы з’ядналі краіну» і «ўзялі Берлін». Аднак, сцяг Беларускай ССР, які з’яўляецца мадыфікацыяй сучаснага сцяга, быў зацверджаны толькі ў 1951 годзе. Паводле апытання СМІ, патрапіў у топ-5 самых нелюбімых чыноўнікаў Беларусі.
Узнагароды ордэн Айчыны ІІІ ступені (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года № 474 «Аб узнагароджанні».
Прозвішча Прозвішча мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені Ka-ranas. Ёсць латышскае прозвішча Karans і з тымі ж асновамі Ranka.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь