Гамарбія, Хама́рбія (Hammārbya) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—20 см. Карэнішча ніткападобнае, клубень яйкападобны, які прылягае да асновы. Лісце сабрана ў ніжняй частцы сцябла, эліптычнае, з уздуццем у пазусе верхняга ліста. Суквецце — шматкветкавая гронка. Кветкі жаўтлява-зялёныя. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плод — каробачка. Каробачкі эліпсоідныя, 4 × 2 мм. 2n=28 Червона книга України.
Распаўсюджанне і экалогія
Від распаўсюджаны на Скандынаўскім паўвостраве, Атлантычнай i Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і, Сібіры.
Сустракаецца ў Еўропе, Японіі, Паўночнай Амерыцы.
Гэты від звычайна расце на адкрытых кіслых сфагнавых балотах, таксама ў вельмі вільготных лясах, і зрэдку па краях ручаёў, на тарфяных балотах і сярод траў .
Пагрозы і ахова Асноўнымі пагрозамі для віду з'яўляюцца высечка лесу, здабыча торфу і асушэнне водна-балотных угоддзяў. Асабліва пад пагрозай від у Еўропе .
Занесена ў Чырвоныя кнігі шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і ў Чырвоную кнігу Украіны (1996).
Літаратура — С. 229. Н. Мшанецька. Хамарбія болотна // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3 : П — Я. — 708 с. — ISBN 978-966-528-279-2 — С. 540. Флора УРСР, 1950; Заверуха Б. В. Андриенко Т. Л., Протопопова В. В., 1983; Собко В. Г., 1989; Орхидеи нашей страны, 1991.
Спасылкі
Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі