Дом па вуліцы Карла Маркса, 60 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу з вуліцай Будзённага. Разам з дамамі № 43, 53, 55, 57, 66 і 70 утварае ансамбль.
Гісторыя
Праект яго будаўніцтва быў зацверджаны Брэсцкай гарадской управай 3 верасня 1903 года. Пабудаваны з цэглы вядомым брэсцкім купцом Аронам Фогелем і з’яўляўся своеасаблівым культурным цэнтрам горада. У адным крыле размяшчалася гасцініца «Брысталь», у іншым першы паверх займаў рэстаран, а другі — зімовы тэатр, які функцыянаваў круглы годул. К. Маркса, Брест — прошлое и настоящее. 20 Марта 2013.
З 1920-х гадоў у будынку ў розны час размяшчаліся жылы дом, грамадскія арганізацыі, школа, Брэсцкае педагагічнае вучылішча (да 1957 года), факультэт пачатковай адукацыі і філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
У 1990 годзе ў будынак перададзены Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею, які адкрыўся 6 мая 1995 года, пасля завяршэння рамонтна-рэстаўрацыйных работИстория музея .
Архітэктура Уяўляе сабой двухпавярховы будынак са складаным планам і сіметрычным фасадам. Дэкаратыўная аздоба і пластыка галоўнага фасада вырашана ў тых жа формах, што і папярэдніх дамоў (неглыбокія рызаліты, міжпаверхавы карнізны паясок, руставаныя лапаткі і дэкаратыўныя сандрыкі). Над уваходам двухсхільны брыль на ажурных кранштэйнах (чыгуннае ліццё). Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі праёмамі ў тымпанах.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца Карла Маркса (Брэст) Катэгорыя:Вуліца Будзённага (Брэст) Катэгорыя:Брэсцкі абласны краязнаўчы музей Катэгорыя:1900-я ў Брэсце