Міхаіл Кузьміч Дабры́нін (; , — , ) — вучоны, філолаг і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1951), прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Рослаўль Смаленскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр раёна Смаленскай вобласці Расіі). У 1924 годзе скончыў Смаленскі ўніверсітэт, і адразу стаў прафесарам гэтага ўніверсітэта. У 1930—1931 гг. выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1931—1937 гг. — загадчык сектара літаратуры народаў СССР Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Акадэміі навук СССР, загадчык кафедры ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага, выкладчык у вышэйшых навучальных установах Масквы. Таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1946)Новодевичье кладбище.
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Дзейнасць М. К. Дабрынін займаўся даследаваннямі праблем перыядызацыі гісторыі літаратуры народаў СССР, творчасці рускіх пісьменнікаў, даследаваў пытанні гісторыі старажытнай беларускай літаратуры.
18 студзеня 1944 года абараняў у БДУ доктарскую дысертацыю «Белорусская литература. Древний период». Адным з афіцыйных апанентаў на абароне дысертацыі быў Я. Колас, які напісаў станоўчы водгук. Аднак па выніках галасавання («за» — 5, «супраць» — 10, «устрымаліся» — 9, «не вярнулі атрыманыя бюлетэні» — 3) вучоны савет БДУ не прысудзіў Дабрыніну вучоную ступень доктара філалагічных навук.
У 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю ў МасквеТворчество А. П. Чехова: Автореферат дисс. на соискание учен. степени д-ра филологич. наук / Ин-т мировой лит-ры им. А. М. Горького Акад. наук СССР. - М., 1950. - 40 с..
Бібліяграфія Против механистов и эклетиков. — М., 1931. Беларуская літаратура: старажытны перыяд. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. — 305 с. Общественное значение художественной литературы : Стенограмма публичной лекции … / д-р филол. наук М. К. Добрынин. — Москва : Знание, 1952. — 30 с.; 22 см. — (Всесоюзное общество по распространению политических и научных знаний. Серия 1; № 50). Слова аб палку Ігаравым: паэма / уступны артыкул М. Дабрыніна. — Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Мастацкая літаратура, 1938. — 82 с.
Літаратура
Спасылкі Дабрынін, Міхаіл Кузьміч (доктар філалагічных навук, літаратуразнавец ; 1889—1955) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Рублевская Л., Скалабан В. Особенности защиты диссертаций недавнего времени // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі ДІТМа Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ