Ларыса Паўлаўна Гарбачова () — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзілася 15 красавіка 1949 года ў Вільні.
У 1971 годзе скончыла архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці «Гарадское будаўніцтва» (выкладчыкі Тамара Антонаўна Перасадзька, Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Анатоль Якаўлевіч Міцянін). У 1971—1990 гадах працавала ў праектным інстытуце «Мінскграмадзянпраект», кампаніі «Аптымальнае святло плюс». У 1997—1999 гадах займалася візуальнай інфармацыяй і вонкавай рэкламай, з 1999 года займаецца архітэктурным праектаваннем, працуе галоўным архітэктарам у праектным аддзеле ТАА «Аптымальнае святло плюс».
Член БСА з 1991 года.
Творчасць Асноўныя працы: ПДП Усходняга жылога раёна (1975, у суаўтарстве з А. І. Патапавай, Т. В. Мікаелян); праекты забудовы мікрараёнаў № 3, 4 па вул. Горкага (1977—1989, у суаўтарстве з А. І. Патапавай, А. М. Арцюхіным); ПДП па Хажоўскай шашы (1989, у суаўтарстве з А. М. Арцюхіным) у г. Маладзечна; жылога комплекса пасёлка Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР «Сосны» (1980, у суаўтарстве з А. І. Патапавай); ПДП жылога раёна «Планар» (1983) і праект забудовы мікрараёна «Эпас» у г. Лагойску,; ПДП г. Стоўбцы (1984, у суаўтарстве з Т. В. Мікаелян); мікрараён па вул. 17 верасня ў г. Клецку, мікрараёны ў «Крыніцы» г. Дзяржынску, «Зарэчны» у г.п. Крупкі (1988—1989) і іншыя аб’екты.
За час працы ў «Інкапраекце» былі выкананы наступныя працы: ПДП жылога раёна ў г. Геленджыку (у суаўтарстве з Т. В. Мікаелян і А. Мысавым); ПДП жылога раёна «Зарэчны» ў г. Нягань, Расія («Творчая майстэрня Вірасавай В. В.», у суаўтарстве з Т. В. Мікаелян); праекты забудовы пасёлкаў па Мінскай вобласці. Візуальная інфармацыя Чыгуначнага вакзала ў г. Мінску (у суаўтарстве з Я. Г. Гаронам); падземны грамадска-гандлёвы цэнтр з паркінгам на плошчы Незалежнасці (2003—2004, у суаўтарстве з П. Гарбачовым); гандлёвы цэнтр па вул. Арлоўскай у г. Мінску (суаўтар Д. А. Давідовіч); эскізны праект адміністрацыйнага будынка па вул. Смаленскай у г. Мінску (суаўтары Д. А. Давідовіч, К. Крышчановіч); эскізныя праекты прыпыначных пунктаў «Масюкоўшчына», «Радыятарны», «Трактарны» (2005—2006, суаўтары Д. А. Давідовіч, К. Крышчановіч); рэканструкцыя дзіцячага аздараўленчага лагера «Планета» аўтарскі калектыў: Гарбачова Л. П., Давыдавіч Д. А., Крышчановіч К. В., (2007—2008, суаўтары Д. А. Давідовіч, К. Крышчановіч, Н. Л. Максіменка); рэканструкцыя вяслярнага канала РЦАП па вяслярных відах спорту ў г. Заслаўі (2008, суаўтары Д. А. Давідовіч, Н. Л. Максіменка, А. П. Ліпніцкі); канцэпцыя развіцця тэрыторый парку высокіх тэхналогій і стварэння яго інавацыйнай інфраструктуры на землях г. Заслаўе (суаўтар Ю. Фалін); ПДП квартала жылой забудовы ў граніцах вуліц Іванаўскай, Андрэеўскай, Пуліхава, зав. Нагорнага — мясцовага праезду ў г. Мінску (2008—2009, суаўтары Н. Л. Максіменка, Ю. Фалін, дызайнер П. Гарбачоў); адміністрацыйна-вытворчы комплекс «Беркут» на тэрыторыі асобнай эканамічнай зоны тэхніка-ўкараняльнага тыпу у г. Санкт-Пецярбургу (суаўтар Д. А. Давідовіч); ПДП забудовы ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна (былы ваенны гарадок; суаўтары Ю. Фалін, дызайнер П. Гарбачоў).
Узнагароды Узнагароджана дыпломам за конкурс «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе» (1987). Лаўрэат конкурсу архітэктараў сацыялістычных краін (III прэмія, 1988).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя