Аляксандр Нямірка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, пазней апыныўся ў структуры барысаўскага БАТЭ, дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў за БАТЭ 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін.

У сакавіку 2019 года на права арэнды далучыўся да «Гомеля»"Гомель" арендовал полузащитника у БАТЭ. У «Гомелі» таксама стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 мая 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з магілёўскім «Дняпром» (1:1). У ліпені 2019 года вярнуўся з арэнды ў БАТЭНемирко вернулся в БАТЭ из аренды в "Гомеле", Халимончиков покинул команду, да канца года гуляў за дубль.

У красавіку 2020 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром»Хавбек БАТЭ Немирко на правах аренды перешел в "Днепр-Могилев", якому дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе. У лютым 2021 года падпісаў паўнавартасны кантракт з магілёўскім клубам"Днепр-Могилев" арендовал у БАТЭ Мухамедова и подписал полноценный контракт с Немирко. Сезон 2021 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2022 застаўся ў камандзе, якая стала выступаць у Вышэйшай лізе, і неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро» і адправіўся на прагляд у «Іслач».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў адпаведна ў адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль БАТЭ 13 1 2018 дубль БАТЭ 20 0 2019 (1) Д1 Гомель 2 0 2019 (2) дубль БАТЭ 13 0 2020 Д3 Дняпро 22 1 2021 Д2 Дняпро 22 1 2022 Д1 Дняпро 26 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў