Жу́каў Баро́к. Сустракаецца таксама варыянт Жуко́ў Баро́к, Жыко́барак (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавета. За 22 км ад Стоўбцаў. Насельніцтва 63 чалавек (2009).

Гісторыя Знаходзілася на дарозе Мір — Мінск, як частцы асноўнага шляху з Заходняй Еўропы ў Маскоўскую дзяржаву, каля пераправа цераз Нёман.

Уніяцкая царква вядомая з 1680-х гадоў, знішчана ў 2-й палове XX ст.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аталезскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Славутасці

Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлі (ва ўрочышчы «Залучча»), Юзэфе Кшыжаноўскай, Саламону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавета, спаленым у млыне нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе.

У вёсцы захаваўся млын. Сярод страчанай спадчыны Сядзіба і царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

У культуры Вёсцы прысвечана паэма Адама Плуга «Жукаў Барок»Плуг Адам. Жукаў Барок // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 78-93. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі вядомы філосаф і мясцовы ўраджэнец Саламон Майман.

Літаратура

Спасылкі

Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі в. Жукаў Барок на Radzima.org

Катэгорыя:Шашкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна