Вішняве́ц (, , да 1964 года — Гавязна) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрайны цэнтр Вішнявецкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км ад раённага цэнтра.
Назва Адпачатная назва Гавязна ад такой самай назвы ракі, на якой паселішча паўстала.
Рачная назва Гавязна балцкага паходжання.
У ёй корань такі ж, як і ў балцкіх назвах нёманскіх рэк Гаўя, Гуя, ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398..
Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -zn-, які таксама ў назвах «лісіных» рэк Лапузна (прыток дзесенскай Наўлі), Лопазна (прыток сожскай Іпуці), ад літоўскага lapė «ліса»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192, 194..
Гэты пашыральнік -zn- выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні: kepurė «шапка» — kepùr-zn-a «шапчонка», įkyrus — įkyrė̃znas «надакучлівы».
Назва Гавязна значыць «Звілістая (рака)».
Гісторыя Заснавана ў XVIII ст. як мястэчка Гавязна паблізу аднайменнай вёскі Гавязна (з 1964 года Навапольцы), цэнтра маёнтка нясвіжскіх бенедыкцінак. У 1742 годзе бенедыкцінкі пабадавалі ў мястэчку ўніяцкую царкву.
30 ліпеня 1964 года мястэчка Гавезна было перайменавана ў ВішнявецУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
Славутасці
Праваслаўная царква Раства Іаана Прадцечы (1742) — былыя ўніяцкая, пабудаваная Нясвіжскім кляштаром бенедыкцінак. Абеліск загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Стары будынак крамы, у якім некалі быў пастарунак і невялікая пякарня.
Вядомыя асобы Рафаіл Іванавіч Сяржант — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Вішнявец на Radzima.org
Катэгорыя:Вішнявецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі