Жамойцкае ваяводства (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчы Паспалітай, якая існавала ў 1793—1795 гг. Сталіца — Расіены.

Жамойцкае ваяводства было ўтворана ў адпаведнасці з рашэннем Гарадзенскага сойма 23 лістапада 1793 г. Поўнасцю завяршыць працэс арганізацыйна-прававога афармлення новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі так і не ўдалося з-за пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі і апошняга падзелу Рэчы Паспалітай.

Ваяводства павінна было мець сем прадстаўнікоў у сойме — двух сенатараў (ваявода і кашталян) і шэсць паслоў (дэпутатаў), якія выбіраліся б на кадэнцыю ў чатыры гады па два прадстаўніка ад кожнай з трох зямель ваяводства — расіенскай, шавельскай і цельшайскай.

Катэгорыя:Ваяводствы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Жамойць Катэгорыя:З’явіліся ў 1793 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1795 годзе