Трасцянэць () — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. БылыПостанова Верховної Ради України від 17 липня 2020 року № 807-IX раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 30 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы.
Паводле падання, старажытнае паселішча ляжала на паўднёвы захад ад сучаснага, але яго абрабавалі і спалілі дашчэнту. Пасля людзі аселі на цяперашнім месцы, у даліне ракі Трасцянец (Нэтэка). Новаму паселішчу спачатку далі назву Адамгорад, але потым вярнулі старую назву. Праз паселішча пралягаў шлях, які злучаў паўночна-заходнія раёны Украіны з узбярэжжам Чорнага мора. Дзясяткі разоў па гэтай дарозе рабілі набегі на Трасцянэць атрады туркаў і татараў, ад якіх жыхары паселішча ратаваліся ў катакомбах.
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Трасцянэцкага раёна (Вінніцкая вобласць)