Засу́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Засулле. У 2009 г. тэрыторыя сельсавета складала 4600 га.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Слабадскога сельсавета перададзена вёска Коласава, а ў склад сельсавета з Ячонскага сельсавета перададзены вёскі Наваполле і ЯчонкаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рубяжэвіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1118 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,3 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 4,5 % — рускія.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Алешкава Варнавугал Грызаўшчына Даўнаршчына Ждановічы Засулле Зарэчча Камейшы Наваселле Ражанка Сосенка Татаршчына Ячонка

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе