Валянціна Міхайлаўна Дутлава (нар. , г. Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала ў Белдзяржпраекце архітэктарам, старэйшым архітэктарам. З 1970 — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў БССР з 1977 года.
Творчасць За час працоўнай дзейнасці распрацавала цэлы шэраг праектаў горадабудаўнічага профіля ў гарадах Беларусі. Сярод іх: праекты забудовы мікрараёнаў у Мазыры, Лунінцы, Дзяржынску (1960—1970); генеральныя планы гарадоў Старыя Дарогі (1976), Ляхавічы, Столін, Расоны; у аўтарскім калектыве — генплан горада (1975), праект забудовы ўсходняга жылога раёна, цэнтральнай часткі (1979) Баранавічаў; праект забудовы жылога раёна «Задняпроўе» ў г. Орша (1977); генеральныя планы гарадоў Чашнікі (1980), Лёзна, г.п. Арэхаўск; праект забудовы жылога раёна «Задзвінне» ў г. Полацку (1980—1990); праект забудовы жылога раёна ў г. Барысаве (1982), праекты размяшчэння першачарговага будаўніцтва ў гарадах Баранавічы і Барысаў (1990—1993).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мазыра Катэгорыя:Архітэктары Лунінца Катэгорыя:Архітэктары Дзяржынска Катэгорыя:Архітэктары Старых Дарог Катэгорыя:Архітэктары Ляхавічаў Катэгорыя:Архітэктары Століна Катэгорыя:Архітэктары Расонаў Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Чашнікаў Катэгорыя:Архітэктары Лёзна Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Барысава