Сэрэдына-Буда () — горад у Шосткінскім раёне Сумскай вобласці Украіны. Пункт пропуску на мяжы Украіны з Расіяй. У горадзе размешчана чыгуначная станцыя Зэрновэ на лініі Канатоп — Бранск. Насельніцтва складае 6.888 чалавек (станам на 1 студзеня 2022 года)Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 р. — Державна служба статистики України.
Гісторыя Заснаваны ў другой палове XVII ст. стараверамі, якія перасяліліся з Расіі на тэрыторыю Старадубскага палка. Сюды беглі таксама прыгонныя з Правабярэжнай Украіны. Пасля ліквідацыі палкавога ладу украінскіх зямель мястэчка ўвайшло ў склад Ноўгарад-Северскага намесніцтва, затым — Маларасійскай губерні, Чарнігаўскай губерні, у 1918—1919 гадах — павятовы цэнтр.
З 1920-х гадоў да 19 ліпеня 2020 года — цэнтр Сэрэдына-Будскага раёна. З 19 ліпеня 2020 года ўваходзіць у склад Шосткінскага раёна Сумскай вобласці.
Вядомыя асобы Ігар Георгіевіч Малкоў (нар. 1937) — беларускі інжынер і педагог.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Сумскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Сэрэдына-Будскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1650 годзе