Масалембу () — архіпелаг у Яванскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 40,7 км². Насельніцтва (2010 г.) — 21 705 чал.
Архіпелаг Масалембу месціцца ў 261 км на паўночны захад ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Складаецца з 3 нізкіх каралавых астравоў, што месцяцца на платформе вулканічнага паходжання: Масалембу (27,73 км²) Масакамбінг (3,18 км²) Керамаян (9,79 км²)
Клімат экватарыяльны, вызначаны сезоннымі мусонамі. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +25°C.
Астравы вядомы белымі пясчанымі пляжамі, зараснікамі манграў, какосавымі гаямі. На востраве Масалембу захаваўся рэдкі від какаду.
Архіпелаг населены мадурцамі, бугамі, мандарцамі.
Спасылкі Masalembu Islands – Madura Kepulauan Masalembu, Jawa Timur Mysteries of the ‘Abbott’s Cockatoo’
Катэгорыя:Архіпелагі паводле алфавіта Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Усходняя Ява