Аляксей Рыгоравіч Родзін (; , с. Зуева, Цвярская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Асташкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія) — , , СССР) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Чырвонай Арміі з 1920 г. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1926 г. уступіў ва УКП(б) і скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу. У 1937 г. скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. У 1938 г. атрымаў званне палкоўніка. У якасці начальніка аўтабранетанкавай службы 50-га стралковага корпуса ўдзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У ліпені 1940 г. быў прызначаны на пасаду камандзіра танкавага палка, у сакавіку 1941 г. — на пасаду намесніка камандзіра танкавай дывізіі.
З верасня 1941 г. Родзін камандаваў 124-й танкавай брыгадай, затым у маі 1942 г. быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 54-й арміяй па танкавым войскам. У складзе 5-й танкавай арміі 26-й танкавы корпус (са снежня 1942 г. — 1-ы гвардзейскі), якім з чэрвеня 1942 г. камандаваў генерал-маёр Родзін, вызначыўся падчас Сталінградскай наступальнай аперацыі: быў ўведзены ў прарыў 20 лістапада 1942 г., танкавы корпус Радзіна авалодаў хутарам Калач-на-Доне і спрыяў акружэнню Сталінградскай групоўкі вермахта.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1943 г. пад мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Аляксею Рыгоравічу Радзіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 783).
Пасля заканчэння аперацыі «Уран» да 9 верасня 1943 г. генерал-лейтэнант Родзін камандаваў 2-й танкавай арміяй у шэрагу аперацый (у т.л. ў Сеўскай аперацыі), а затым камандаваў бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Прымаў удзел у Курскай бітве, у Беларускай наступальнай аперацыі і Усходне-Прускай аперацыях.
Пасля вайны генерал-палкоўнік танкавых войск працягнуў службу ва Узброенных Сілах СССР, пры гэтым займаў пасаду камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі, з ліпеня 1945 па кастрычнік 1946 гг. — Баранавіцкай ваеннай акругі, а з сакавіка 1947 г. — Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1949 г. быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення баявой падрыхтоўкі бранетанкавых і механізаваных войск Узброеных Сіл СССР.
У 1953 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба імя К. Я. Варашылава і пакінуты старэйшым выкладчыкам у гэтай акадэміі. У кастрычніку 1954 г. генерал-палкоўнік танкавых войск Родзін звольнены ў запас.
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці