Наваколасава (), да 2004 — Стоўбцы-2 — пасёлак у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Наваколасаўскага сельсавета.
Гісторыя Заснаваны ў 1954 годзе як закрыты ваенны гарадок Стоўбцы-2 разам з 25-м артылерыйскім арсеналам 5-га Галоўнага ўпраўлення ракетнага ўзбраення МА СССР.
У жніўні 2021 года на тэлеканале CNN выйшла расследаванне, паводле журналіста, аб'ект каля Наваколасава рыхтуюць для ўтрымання палітычных зняволеных. Публікацыя грунтавалася на спадарожнікавых здымках, відэазапісах і звестках крыніц, аднак тэлеканал адзначаў, што не мае прамых доказаў. Інфармацыю пачалі распаўсюджваць міжнародныя і рэгіянальныя СМІ.
Міністэрства абароны Беларусі абвергла высновы CNN, заявіўшы, што аб’ект -- дзейная воінская часць, 25-ы арсенал ракетна-артылерыйскага ўзбраення, які існуе з савецкага часу, і запрасіла журналістаў наведаць яго.
Пазней некаторыя СМІ і аналітыкі паставілі пад сумнеў інтэрпрэтацыю CNN, адзначылі, што гэта вядомая ваенная інфраструктура і сцвярджэнні пра падрыхтоўку лагера для палітычных зняволеных не пацвердзіліся незалежна.
Вядомыя асобы Тарас Тарналіцкі (нар. 1989) — беларускі журналіст, кінакрытык і культурны каментатар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Наваколасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна