Расненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Расна.

Геаграфія Агульная плошча сельсавета складае 12080 гектараў ці 15% ад плошчы раёна. Землі ляснога фонду складаюць 3220 га (26,6 %), сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 6730 га (55,7 %), землі, якія знаходзяцца ў валоданні сельсавета — 657,3 га (5,4 %).

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расненскі (Раснянскі) сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Дрыбінскім раёне. 15 ліпеня 1935 года Расна атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Расна паніжаны да вёскі. У 1939 годзе да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Робцаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 16 верасня 1959 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 14 кастрычніка 1959 года ў складзе Горацкага раёна, з 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёнаРясненский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі БеларусьГісторыя Беларускай ССР: у 5 т. — Мн., 1973. — Т. 3. — С. 629..

Склад Станам на 1 студзеня 1947 года, у сельсавеце было 14 населеных пунктаў С. 158, на 1 студзеня 1986 года — 22Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 82. На цяперашні дзень у склад Расненскага сельсавета ўваходзяць 19 вёсак і 1 аграгарадок (Расна).

Насельніцтва У 1999 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1979 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1461 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,6 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Па звестках 2018 года, налічвалася 1345 жыхароў, было зарэгістравана 598 домаўладанняў. 57 % жыхароў сельсавета складаюць людзі працаздольнага ўзросту, 29 % з’яўляюцца пенсіянерамі, 14,3 % — дзецьмі. У 2018 годзе было 66 незанятых у эканоміцы чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1234 чалавекі.

Інфраструктура Галоўным сельскагаспадарчым прадпрыемствам на тэрыторыі Расненскага сельсавета з’яўляецца «Саўгас імя Кірава». Адукацыю забяспечваюць Расненская сярэдняя школа, пры якой маецца гісторыка-этнаграфічны музей і Расненская дапаможная школа-інтэрнат. Маюцца 5 дамоў сацыяльных паслуг.

Кіраўніцтва Старшыня сельсавета — Цімафей Уладзіміравіч Марціновіч.

Зноскі

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

С. 587, 613—616

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Расненскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Горацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе